Дапамогі!
Хто-небудзь! Памажыце!
Дапамогі! Дапамогі!
Цішэй, хлопец. Што там?
Там Сміт! Яго схапілі!
Хто?
Дзікуны!
Дзікуны?
Схапілі яго! І ўцягнулі!
Куды ўцягнулі?
Пайшлі на поўнач
Як шмат іх было?
Ня ведаю, прынамсі тузін
Брудныя бестыі!
Рэткліф меў рацыю!
Цудоўна, Ўігінс!
Я лепш не прыдумаў бы й сам.
Золата ўжо амаль мае.
Мы мусім йсьці за ім.
Ён зрабіў б тое ж для кожнага з нас.
Так, Томас, так.
Мы мусім зрабіць нешта
І зробім!
Я казаў, што нельга ім верыць.
Сміт сябраваў з імі.
І што з ім зрабілі?
Так, праўда!
А зараз кажу: час ратаваць нашага мужнага друга.
На досьвітку
АТАКУЙМА!
Частка І
[Ratcliffe]
Што чакалі вы
Ад брудных тых паганцаў?
Надыйшла бяда ад новых рас
Іх скура бы ў крыві,
Сустрэнешь - то забі!
Як клапоў губі.
Наш час!
[English Settlers]
Бо дзікія! Дзікія!
[Ratcliffe]
Нават і ня людзі
[English Settlers]
Дзікія! Дзікія!
[Ratcliffe]
З нашай прэч зямлі!
Яны - не я ці ты
І гэта вельмі дрэнна
Бі ў барабан вайны!
[English Settlers]
Бо дзікія! Дзікія!
Чэрці з бруднай скурай!
Бі ў барабан вайны!
[Powhatan]
Точыць жах клінок:
З белай скурай д’яблы -
Прагна ціснуць на тугi курок.
[Kekata]
Пад белай скурай той
Ўсё з'ета пустатой
[Native Americans]
Замест крыві у венах змрок.
Бо дзікія! Дзікія!
Нават і не людзі
Дзікія! Дзікія!
[Powhatan]
Смерць нясуць усім!
[Kekata]
Іншыя ад нас, і
Веры ім ня будзе!
[Powhatan]
Бі ў барабан вайны!
[Native Americans]
Бо дзікія! Дзікія!
Першым пойдзе гэты!
[All]
Бі ў барабан вайны!
[English Settlers]
Дзікія! Дзікія!
[Ben]
Злева бі і справа!
[Native Americans]
Дзікія! Дзікія!
[Ratcliffe]
Гэта наша справа!
[All]
Дзікія! Дзікія!
Нават і не людзі
Б'ем ў барабан вайны!
Яны заб'юць яго з першым промнем, бабуля Вярба.
Ты мусіш спыніць іх!
Не магу...
Дзіця, прыпомні свой сон
Гэта памылка, бабуля Вярба. Я пайшла ня той дарогай!
Што мне рабіць?
Компас?
Страла-падказка...
Гэта страла з твайго сну!
Так і ёсьць. Яна паказвала на яго!
Сонца
Яшчэ ня позна, дзіця! Хай духі Зямлі вядуць цябе.
Ты бачыш дарогу, дзіця,
Ідзі па ёй!
Частка II
[Ratcliffe]
Вось ён гэты дзень…
(Хадзем, усе!)
[Powhatan]
Вось ён гэты ранак…
(выводзіць палоннага)
[English Settlers and Native Americans]
Пабачым, як зьгінуць назаўжды
[Pocahontas]
Невядома, што змагу,
Ды імкнусь ступіць за край.
[English Settlers]
Змусім заплаціць
[Pocahontas]
О, арол, мне крылы дай
[Native Americans]
Без апавяшчэньня
[Pocahontas]
Сэрцам трэба зацьвярдзець!
[English Settlers and Native Americans]
Гэй, заставім толькі рэшткі ў крыві
[Pocahontas]
Неба дух і родны край
[English Settlers and Native Americans]
Яны ці мы!
[Pocahontas]
Не дазвольце не пасьпець...
[English Settlers and Native Americans]
Гэтых брудных і сьмярдзючых…
[English Settlers]
Дзікія!
[Native Americans]
Дзікія!
[English Settlers]
Д’яблы!
[Native Americans]
Чэрці!
[Ratcliffe]
Бі іх!
[Native Americans]
Дзікія!
[English Settlers]
Дзікія!
[Ratcliffe]
Чаго ж чакаем мы?
[All]
Мы зьнішчым іх ўшчэнт
Не застанецца й сьледу
[Pocahontas]
Як б’е барабан вайны
[English Settlers and Native Americans]
Бярэм мы барабан вайны
(Дзікія! Дзікія!)
І б’ем мы ў барабан вайны
(Дзікія! Дзікія!)
[Ratcliffe]
Ведаем адно:
Дружба - гэта зло.
[Native Americans]
Бярэм мы барабан вайны
[English Settlers]
І б’ем мы ў барабан вайны
[Pocahontas]
Ці згублю я, што люблю
Як не спыню гэту вайну?
НЕ!