Зямля сябе апранула ў снягі
Ані следу не знайсці
Каралеўства адчужэння
А царую я ў ім
Трывожна буравей стогне ў сховах душы
Як мага трымала, бачыў бог заўжды
Хавай, трымай, пазнаць не дай
У слухмяную дзяўчо гуляй!
Трывай, каб не ўбачыў ніхто
Свет бачыў ужо!
Не трывай, не трымай!
Нічога ўжо не змяніць!
Не трывай, не трымай!
Часіна дзверы зачыніць!
Цурайцеся, ды хоць зракайцеся!
Хай гамоніць шторм!
Хіба мне холад замінаў?
Зводдаль нібы цьмянеюць
Трывога, страх і боль
Што так турбавала вечна
Падасца забыццём!
Сваю мяжу перасягну
Хоць і складана на шляху
Так буду ні дабром, ні злом
А сабой!
Не трывай, не трымай!
Толькі неба, вецер і я!
Не трывай, не трымай!
Бывай з вачэй сляза!
Тут мой кут, хоць камусьці цуд!
Хай гамоніць шторм!
Мая моц ледзяною сінню зіхаціць!
Квітнеючы, душа мая ў палёт вольны ляціць!
Даць думцы разгарнуцца - ўсё ахінецца льдом!
Хоць можа дзіўна, так, але гэта мой дом!
Не трывай, не трымай!
Дасць на росквіт сіл зара!
Бачыў свет? Ну і няхай!
Я такой заўжды была!
Вось мой кут, мой радзімы край!
Хай гамоніць шторм!
Хіба мне холад замінаў?