current location : Lyricf.com
/
Songs
/
Hellevator [Belarusian translation]
Hellevator [Belarusian translation]
turnover time:2024-05-07 16:28:19
Hellevator [Belarusian translation]

Маё жыццё - бездань, вісіць на краю абрыву.

Я бягу па цёмным тунэлі.

Цераз гэтыя жорсткія і страшэнныя дні,

праходжу нязменна адзінокі.

Школьны калідор знікае.

Перада мной невядомы шлях.

Нават карты для якога не маю.

Я абсалютны няўдачнік, але ніколі

не абярнуся назад.

У гэтым лабірынце,

пралівая крывавы пот замест слёз,

я супакойваю сябе.

Маі пакуты мімалётныя, гавораць людзі.

Калі ты хочаш

перамагчы,

нават калі поўны страхам,

павінен спазнаць няўдачу, ужыцца з болем.

А я губляю сябе

як толькі апускаю

гарачыя крылы.

Маё жыццё - бездань, вісіць на краю абрыву.

Я бягу па цёмным тунэлі.

Цераз гэтыя жорсткія і страшэнныя дні.

І нават калі цягну

ўверх руку

ніхто не пачуе мой крык, не дапаможа.

Падарожнічаю з болем, з слязьмі.

Я хачу падняцца вышэй.

Я на Пякельным шляху.

У Пякельным ліфце.

Я на Пякельным шляху.

У Пякельным ліфце.

Я на шляху скрозь Пекла.

А вакол нічога.

Абсалютная людская абыякавасць.

Для мяне маюць

толькі бяздушныя

гаворкі

пакінуць свае фантазіі.

А з'едлівыя словы,

што раняць мае вушы,

яны спусташаюць мяне.

І неба надзеі маёй

замінаюць рукі людзей.

Я малюся, каб выстаяць, каб перанесці іх нядобры погляд.

Яны лічаць, я страціў розум.

Гавораць: " Станеш блазнам! Забудзь пра мару спевака".

Ды чуючы іх словы,

я працую больш і больш.

Маё жыццё - бездань, вісіць на краю абрыву.

Я бягу па цёмным тунэлі.

Цераз гэтыя жорсткія і страшэнныя дні.

І нават калі цягну

ўверх руку

ніхто не пачуе мой крык, не дапаможа.

Падарожнічаю з болем, з слязьмі.

Я хачу падняцца вышэй.

Я на Пякельным шляху.

У Пякельным ліфце.

Я на Пякельным шляху.

У Пякельным ліфце.

Я на шляху скрозь Пекла.

Я хачу адшукаць выйсце,

выратавацца з цемры.

Жадаю ўсім сэрцам

збегчы адсюль.

Я крочу шляхам цераз Пекла,

і паднімаюся вышэй.

Горкаму мінуламу

не дастаць мяне.

Я бягу, асвятляючы сваю будучыню.

Я бягу ўсё хутчэй.

Каб забыць той пакутлівы час.

Прагучала сірэна,

пачаўшы новы

перыяд жыцця.

Людзі стаяць на месцы.

А я паднімуся скрозь Пекла

На ліфце на самы верх.

Я на Пякельным шляху.

У Пякельным ліфце.

Я на шляху скрозь Пекла.

Comments
Welcome to Lyricf comments! Please keep conversations courteous and on-topic. To fosterproductive and respectful conversations, you may see comments from our Community Managers.
Sign up to post
Sort by
Show More Comments
Stray Kids
  • country:Korea, South
  • Languages:English, Korean, Japanese, French, Chinese
  • Genre:Electronica, Electropop, Hip-Hop/Rap, Pop, Pop-Rock, R&B/Soul
  • Official site:http://straykids.jype.com/
  • Wiki:https://en.wikipedia.org/wiki/Stray_Kids
Stray Kids
Latest update
Copyright 2023-2024 - www.lyricf.com All Rights Reserved