У нас паперадзе шмат працы
Зараз наша справа
Гунаў гнаць дамоў
Мне дачок прыслалі?
Я прасіў сыноў
Слабакоў такіх не сустракаў
Ды не чакаў, але скажу:
І з цябе я мужчыну зраблю
Зьнешне - лес спакойны,
Вогнішча - ўнутры
Адшукай баланс і
Пераможаш ты
Вы ад страху можаце самлець
Глупства ваша ледзь цярплю
Але ўсё ж я мужчын з вас зраблю
Мне адпачынку не дадуць
То бывайце, як вас ведаў
Ах, ну чаму фіз-ру прагульваў я?
Ад страху тут памруць
Толькі б праўду не праведаў
Не магу, на жаль, я плыць без карабля
(Мужным будзь!)
Памчымся с хуткасьцю горнай рэчкі
(Мужным будзь!)
З магутнай сілаю, бы тайфун
(Мужным будзь!)
З агня запалам, што плавіць сьвечкі
Таемныя мы бы ў небе серп-маўчун
Час нас падганяе
Гунаў раць бяжыць
Слухай ўсе загады
Можа будзеш жыць
Не пацягнеш ты цяжар вайны
Уцякай дамоў, кажу
Як з цябе я мужчыну зраблю?
(Мужным будзь!)
Памчымся с хуткасьцю горнай рэчкі
(Мужным будзь!)
З магутнай сілаю, бы тайфун
(Мужным будзь!)
З агня запалам, што плавіць сьвечкі
Таемныя мы бы ў небе серп-маўчун
(Мужным будзь!)
Памчымся с хуткасьцю горнай рэчкі
(Мужным будзь!)
З магутнай сілаю, бы тайфун
(Мужным будзь!)
З агня запалам, што плавіць сьвечкі
Таемныя мы бы ў небе серп-маўчун