Колькі год, кожны дзень ля прыбою мрою пра прыгоды ў моры
Але не ведаю, чаму
Лепш была б паслухмянай дачкою, але гэта было б маною
Спакою знаходжу я тут
Дзе б я ні была і куды б ні ішла
Страчваю гады ў моры мрояў я
Толькі ля вады так пячэ ўнутры
Там карціць мне быць
Не ахінуць нічым акіян бязмежны
Трохі пастой, вазьмі з сабой
Разам з ветрам я ветразь сцягну, шлях палегчыць
Што ж, калі так, як займею шанец - скончу гэты бой
Дом свой паважаць заўсёды трэба
Гэта кожнага тут крэда, усё як і павінна быць
Кожны дбае пра любае месца
Сэрцам працуе бясспрэчна, і тут магу жыццё пражыць
Весці рэй мой час, правадыркай стаць
Буду ўзорам я ў кожнай справе нам
Але нешта мне іншае пяе
Што не так са мной?
Акіян нібы сцежка да мрояў нязбытных
Трохі пастой, вазьмі з сабой
Кліча ў мора мяне аднекуль голас няспынна
Вядзі ж мяне, час падолець страх, здзейсніць даўні план
Не ахінуць нічым акіян бязмежны
Трохі пастой, вазьмі з сабой
Разам з ветрам я ветразь сцягну, шлях палегчыць
Трохі пастой, вазьмі з сабой