Я заўсёды пазірала на мора, колькі я сябе памятаю
Усё яшчэ не ведаю, чаму
Хачу для бацькі быць я добрай дачкой
Але б'юцца хвалі, б'е прыбой
Нібы я, але сама з сабой
Кожны новы крок на шляху да вод
Магу страціць год у цэлым моры мрой
Чаму каля вады так гарыць унутры?
Кім я прагну быць?
Не ахутаць нічым акіян бязмежны
Трохі пастой, вазьмі з сабой
Разам з ветрам я ветразь сцягну, шлях палегчыць
І калі так, як займею шанс - закончу гэты бой
Хаця, кожны мысліць тут па-свойму
Можа, мае свае імкнення, але рады таму, што ёсць
Кожны мысліць тут па-свойму
Можа, кожны тоіць свае імкнення
Але кожны ўжо прыняў жыццё
Я сябе аддам, каб займець свой шанс
Адшукаць свой шлях, адшукаць адказ
Але сэрца так моцна б'ецца ў такт
Іншай песеньцы
Акіян нібы сцежка да мрой нязбытных
Рухае мной так голас твой
Нібы адтуль штосьці кліча да сябе ў шлях далёкі
Ці змагу я адолець страх, здзейсніць даўні план?
Не ахутаць нічым акіян бязмежны
Трохі пастой, вазьмі з сабой
Разам з ветрам я ветразь сцягну, шлях палегчыць
Чакай, шлях мой - сцежка да мрой!